Logo Polskiego Radia
Print

Заўтра Расея пачынае манэўры ў Міжземным моры

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.08.2018 15:39
Расейскія войскі ўпершыню ў гісторыі будуць займацца на водах гэтага мора ў такім буйным маштабе.
wikimedia commons/ Министерство обороны РФ - http://multimedia.mil.ru/multimedia/photo/gallery.htm?id=33564@cmsPhotoGallery / CC BY-SA 4.0

Заўтра, 1 верасьня, Расея пачынае тыднёвыя манэўры ваенна-марскіх і паветраных сіл у Міжземным моры. Як падкрэсьліваюць маскоўскія СМІ, расейскія войскі ўпершыню ў гісторыі будуць займацца на водах гэтага мора ў такім буйным маштабе.

У манэўрах будуць прымаць удзел 26 караблёў, у тым ліку дзьве падводныя лодкі. У вучэньнях прыме ўдзел ракетны крэйсер «Маршал Усьцінаў». Для ўдзелу ў манэўрах у Міжземным моры будуць задзейнічаны караблі Паўночнага флота, Балтыйскага і Чорнага мораў.

У вучэньнях будуць удзельнічаць таксама 34 самалёты, у тым ліку бамбавікі Ту-160, зьнішчальнікі Су-33 і самалёты Ту-142 для барацьбы з падводнымі лодкамі.

СМІ адзначаюць, што расейскія вучэньні ў Міжземным моры пачынаюцца падчас напружаных адносін паміж Расеяй і Захадам па пытанні сірыйскай правінцыі Ідліб.

Гэта апошні буйны анкляў пад кантролем паўстанцаў, які маюць намер захапіць сірыйскія ўрадавыя войскі, якіх падтрымлівае Расея. Раней Міністэрства абароны Расеі заявіла, што Злучаныя Штаты ўмацоўваюць свае ваенныя сілы на Блізкім Усходзе і рыхтуюцца да правядзеньня ракетнага ўдару па сірыйскіх урадавых войсках.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт