«Насілавалі бабулек і гвалтавалі дзяцей на вачах іх бацькоў»
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
30.08.2018 14:49
Першыя апублікаваныя дакумэнты апісваюць, выпадкі масавага гвалтаваньня жанчын на захадзе Летувы ў раёне Клайпэды.
Photo: pixabay.com
Цэнтар дасьледаваньня генацыду й супраціву насельніцтва Летувы сёньня пачаў выкладаць на сайт www.kgbveikla.lt дакумэнты, якія пацьвярджаюць злачынствы, уключаючы забойствы, згвалтаваньні й рабаваньні, учыненыя ў Летуве Чырвонай Арміяй у гады 1944-1953.
Выкладаньне раней недаступных грамадзтву дакумэнтаў савецкіх устаноў пачалося ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца 25-я гадавіна вываду савецкіх войскаў зь Летувы.
Першыя апублікаваныя дакумэнты апісваюць, у прыватнасьці, выпадкі шырокамаштабнага гвалтаваньня жанчын на захадзе Летувы ў раёне Клайпэды. «Насілавалі сямідзесяцігадовых жанчын і чатырнаццацігадовых дзяўчат на вачах іх бацькоў», – гаворыцца ў прэс-рэлізе Цэнтра.
Рассакрэчаны даклад, падрыхтаваны для міністра ўнутраных спраў СССР паказвае, што ў 1947 годзе са студзеня па травень савецкія салдаты ў Летуве зьдзейсьнілі 206 злачынстваў, у прыватнасьці, 9 забойстваў, 52 разбоі і 134 рабаваньні. У дакумэнтах таксама апісаныя выпадкі стральбы п'яных салдат і падпальваньня імі хатніх гаспадарак.
Апошнія савецкія салдаты пакінулі Летуву 31 жніўня 1993 года. У пятніцу ў Вільні пройдзе прымеркаваная да гэтай нагоды цырымонія з удзелам прадстаўнікоў вышэйшых органаў улады краіны.
яс