Logo Polskiego Radia
Print

Парыж: Закончылася сустрэча прадстаўнікоў польскіх музэяў, архіваў і бібліятэк

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 30.08.2018 16:20
Прымалі ў ёй удзел прадстаўнікі 23 польскіх культурных устаноў у сьвеце.
Biblioteka Polska w ParyżuBiblioteka Polska w ParyżuŹródło:Wikipedia/Autor:Cancere

У Парыжы закончылася Пастаянная канфэрэнцыі музэяў, архіваў і бібліятэк польскіх на Захадзе. Прынялі ў ёй удзел прадстаўнікі 23 польскіх культурных устаноў у сьвеце.

Сярод іх прадстаўнікі Польскага музэя ў Рапэрсвілі і Музэя імя Тадэвуша Касьцюшкі ў Золатурне ў Швэйцарыі, а таксама Папскага інстытуту царкоўных дасьледаваньняў у Рыме.

Сустрэча ў Польскай бібліятэцы ў Парыжы цесна зьвязаная са сьвяткаваньнем сотай гадавіны незалежнасьці Польшчы. «Удзельнікі знаёміміліся з архіўнымі дакумэнтамі, якія паказваюць польскую дарогу да свабоды, абмяркоўвалі іх», – кажа намесьнік міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Яраслаў Сэлін. Палітык нагадаў пра тое, што ўстановы, прадстаўнікі якіх прысутнічалі на канфэрэнцыі, маюць у сваіх архівах цікавыя лісты польскіх лідэраў, публікацыі, улёткі, прызыўныя павесткі ў польскія адзінкі ваенных сіл іншых краін, а таксама творы мастацтва.

Гісторыкі, навукоўцы, бібліятэкары расказвалі, сярод іншага, пра ўклад палякаў у Амэрыцы ў барацьбу за незалежнасьць Польшчы на аснове дакумэнтаў Архіва польскага музэя Амэрыкі, пра ўклад палякаў Аўстраліі ў змаганьні падчас Першай сусьветнай вайны, а таксама пра ролю польскага пастырскага служэньня ў Францыі ў падтрымцы нацыянальнай ідэнтычнасьць у гады 1836-1918.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт