Logo Polskiego Radia
Print

У Інданэзіі затрыманы польскі журналіст

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.08.2018 11:23
Затрыманьне паляка адбылося ў правінцыі Папуа, якая знаходзіцца на ўсходзе Інданэзіі.
www.pixabay.com/CC0

У Інданэзіі затрыманы польскі журналіст
Інданэзійскія праваахоўныя органы затрымалі грамадзяніна Польшчы па падазрэньні ў сувязях з мясцовымі сэпаратыстамі. Паводле слоў дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артура Лампарта, МЗС краіны праінфармаванае й дзейнічае згодна ўстаноўленай у гэтых выпадках працэдурай.
Затрыманьне паляка адбылася ў правінцыі Папуа, якая знаходзіцца на ўсходзе Інданэзіі. Заходняя Папуа й Папуа, гэта тэрыторыі з абмежаваным доступам для замежных журналістаў. Агенцтва Associated Press, якое праінфармавала аб інцыдэнце, паведаміла што затрыманы паляк працуе журналістам.
Дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артур Лампарт паведаміў аб тым, што Консульства Польшчы ў Джакарце, сталіцы Інданэзіі, ажыцьцяўляе ўсе захады дзеля наладжваньня кантакт з затрыманым.
Паводле рапарта інданэзійскай паліцыі, на які спасылаецца Associated Press, затрыманы паляк меў дазвол на наведваньне правінцыі Заходняя Папуа. Аднак падчас знаходжаньня на тэрыторыі гэтага рэгіёна, імаверна, польскі журналіст наведаў сядзібу мясцовых сэпаратыстаў, тым самым парушаўшы інданэзійскае заканадаўства.
эж


Інданэзійскія праваахоўныя органы затрымалі грамадзяніна Польшчы па падазрэньні ў сувязях з мясцовымі сэпаратыстамі. Паводле слоў дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артура Лампарта, МЗС краіны праінфармаванае й дзейнічае згодна з ўстаноўленай у гэтых выпадках працэдурай.

Затрыманьне паляка адбылося ў правінцыі Папуа, якая знаходзіцца на ўсходзе Інданэзіі. Заходняя Папуа й Папуа, гэта тэрыторыі з абмежаваным доступам для замежных журналістаў. Агенцтва Associated Press, якое праінфармавала аб інцыдэнце, паведаміла што затрыманы паляк працуе журналістам.

Дырэктара бюро прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Польшчы Артур Лампарт паведаміў аб тым, што Консульства Польшчы ў Джакарце, сталіцы Інданэзіі, ажыцьцяўляе ўсе захады дзеля наладжваньня кантакт з затрыманым.

Паводле рапарта інданэзійскай паліцыі, на які спасылаецца Associated Press, затрыманы меў дазвол на наведваньне правінцыі Заходняя Папуа. Аднак падчас знаходжаньня на тэрыторыі гэтага рэгіёна, імаверна, польскі журналіст наведаў сядзібу мясцовых сэпаратыстаў, тым самым парушаўшы інданэзійскае заканадаўства.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт