Logo Polskiego Radia
Print

Дуда й Трамп сустрэнуцца, хутчэй за ўсё, у верасьні

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.08.2018 10:56
Польскі бок чакае на пацьверджаньне тэрміну візыту з боку ЗША.
Падчас візыту ў Вашынгтон Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Падчас візыту ў Вашынгтон Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. PAP/EPA/JIM LO SCALZO

Дуда й Трамп сустрэнуцца, хутчэй за ўсё, у верасьні
Польскі бок чакае на пацьверджаньне тэрміну візыту з боку ЗША.
„У бліжэйшым часе будзе пацьверджаны тэрмін афіцыйнага візыту прэзыдэнта Польшчы й першай лэдзі ў Злучаных Штатах Амэрыкі”, - паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)
Падчас візыту ў Вашынгтон, Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Акрамя таго, сустрэнуцца таксама жонкі лідараў. Паводле Шчэрскага, амэрыканскі бок можа зацьвердзіць тэрмін візыт нават сёньня, паколькі перамовы наконт яго падрыхтоўкі ўжо закончаныя.
Адначасова кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта папярэдзіў, што верасьнёвы тэрмін візыту зьяўляецца першым з магчымых. „Палітычны каляндар вельмі дынамічны. Прэзыдэнт Трамп неаднойчы перасоўваў свае візыты”, - дадаў Шчэрскі.
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта спадзяецца, што сустрэча Анджэя Дуды й Дональда Трампа прычыніцца да павелічэньня двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне абароны.
„Мы хацелі б гэты візыт ня толькі пацьвердзіў выкананьне леташніх дамоўленасьцей з Варшавы, але таксама, каб падчас яго было прынятае рашэньне аб пашырэньні формаў стратэгічнага партнэрства Польшчы й ЗША”, - сказаў Кшыштаф Шчэрскі.
аз

„У бліжэйшым часе будзе пацьверджаны тэрмін афіцыйнага візыту прэзыдэнта Польшчы й першай лэдзі ў Злучаных Штатах Амэрыкі”, - паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski)

Падчас візыту ў Вашынгтон, Анджэй Дуда сустрэнецца з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Акрамя таго, сустрэнуцца таксама жонкі лідараў. Паводле Шчэрскага, амэрыканскі бок можа зацьвердзіць тэрмін візыту нават сёньня, паколькі перамовы наконт яго падрыхтоўкі ўжо закончаныя.

Адначасова кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта папярэдзіў, што верасьнёвы тэрмін візыту зьяўляецца першым з магчымых. „Палітычны каляндар вельмі дынамічны. Прэзыдэнт Трамп неаднойчы перасоўваў розныя візыты”, - дадаў Шчэрскі.
Кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта спадзяецца, што сустрэча Анджэя Дуды й Дональда Трампа прычыніцца да павелічэньня двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне абароны.

„Мы хацелі б, кaб гэты візыт ня толькі пацьвердзіў выкананьне леташніх дамоўленасьцей з Варшавы, але таксама, каб падчас яго было прынятае рашэньне аб пашырэньні формаў стратэгічнага партнэрства Польшчы й ЗША”, - сказаў Кшыштаф Шчэрскі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт