На 81 годзе жыцьця памёр уплывовы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн.
Незадоўга да сьмерці сям'я палітыка зрабіла заяву аб тым, што сэнатар адмовіўся ад працягу лячэньня рака галаўнога мозгу з-за прагрэсу хваробы і ў сувязі з пажылым узростам пацыента.
Свае спачуваньні выказаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Джон Маккейн быў «старажылам» у Кангрэсе ЗША (засядаў з 1982 году), ваяваў у Віетнаме – быў пілётам марской авіяцыі. У 1967 годзе быў зьбіты над Ханоем, ён трапіў у палон, у якім правёў шэсьць гадоў.
У 2008 годзе рэспубліканскі сэнатар змагаўся за пасаду прэзыдэнта ЗША, але прайграў Бараку Абаме.
У апошнія гады Маккейн меў сурʼёзныя рознагалосьсі з Дональдам Трампам, якога крытыкаваў, сярод іншага, за сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Хэльсінкі. Дзеяньні кіраўніка ЗША Джон Маккейн назваў «ганебным» прадстаўленьнем. Ён быў прыхільнікам актыўнага ўдзелу ЗША ў міжнародных справах і НАТО, а таксама аказаньня ціску на Расею ў сувязі зь яе палітыкай адносна Ўкраіны. Маккейн заклікаў павялічыць ваенную дапамогу ЗША ўзброеным сілам такіх краін, як Польшча, Эстонія, Летува й Латвія.
На 81 годзе жыцьця памёр уплывовы амэрыканскі сэнатар-рэспубліканец Джон Маккейн. Незадоўга да сьмерці сям'я палітыка зрабіла заяву аб тым, што сэнатар адмовіўся ад працягу лячэньня рака галаўнога мозгу з-за прагрэсу хваробы і ў сувязі з пажылым узростам пацыента.
Свае спачуваньні выказаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп.
Джон Маккейн быў «старажылам» у Кангрэсе ЗША (засядаў з 1982 году), ваяваў у Віетнаме – быў пілётам марской авіяцыі. У 1967 годзе быў зьбіты над Ханоем, ён трапіў у палон, у якім правёў шэсьць гадоў.
У 2008 годзе рэспубліканскі сэнатар змагаўся за пасаду прэзыдэнта ЗША, але прайграў Бараку Абаме.
У апошнія гады Маккейн меў сурʼёзныя рознагалосьсі з Дональдам Трампам, якога крытыкаваў, сярод іншага, за сустрэчу з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным у Хэльсінкі. Дзеяньні кіраўніка ЗША Джон Маккейн назваў «ганебным» прадстаўленьнем.
Ён быў прыхільнікам актыўнага ўдзелу ЗША ў міжнародных справах і НАТО, а таксама аказаньня ціску на Расею ў сувязі зь яе палітыкай адносна Ўкраіны. Маккейн заклікаў павялічыць ваенную дапамогу ЗША ўзброеным сілам такіх краін, як Польшча, Эстонія, Летува й Латвія.
вс