Зь лістапада ў Польшчы ўводзяцца новыя пашпарты
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
22.08.2018 17:00
На старонках новых польскіх пашпартоў зьявяцца выявы, зьвязаныя са стагодзьдзем аднаўленьня незалежнасьці.
Фота: MSWiA RP
Грамадзяне Польшчы, якія пасьля 5 лістапада пададуць заявы на атрыманьне пашпарта, стануць уладальнікамі дакумэнта новага ўзору. Пра гэта паведаміў міністар унутраных спраў Польшчы. Новыя дакумэнты павінны быць лепш абаронены і, такім чынам, іх будзе больш складана падрабіць.
На старонках пашпарта зьявяцца графічныя матывы, зьвязаныя са стагодзьдзем аднаўленьня незалежнасьці Польшчы, што адзначаецца сёлета. Некаторыя з выяў былі абраны грамадзянамі падчас інтэрнэт-галасаваньня. Сярод іх — бітва за Варшаву, Магіла Невядомага салдата, Ігнацы Ян Падарэўскі, Юзаф Пілсудскі.
Увядзеньне новага дызайну пашпарта не азначае, што ўладальнікам старых дакумэнтаў трэба будзе замяніць іх на новыя. Яны застануцца сапраўднымі да пазначанай у іх даты.
вк