Польскае/ Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Варшава запрашае на фэстываль габрэйскай культуры
„Warszava Singera” адбудзецца ў польскай сталіцы ўжо 15 раз.
250 артыстаў з усяго сьвету прымуць удзел у прыкладна 200 мерапрыемствах, якія адбудуцца ў рамках XV Фэстывалю габрэйскай культуры „Warszava Singera”. Мерапрыемства пачнецца ў суботу, 25 жніўня.
Мастацкі кіраўнік і заснавальнік фэстывалю Голда Тэнцэр (Gołda Tencer) заяўляе, што сёлетняя праграма будзе надзвычай разнастайная.
IAR 3 - 2018-08-21 13:17:00 - WARSZAWA - FESTIWAL - KULTURA ŻYDOWSKA
Голда Тэнцэр: Адбудуцца сустрэчы зь людзьмі з усяго сьвету. Асаблівай увагу заслугоўвае фінальны канцэрт, падчас якога выступіць скрыпач Ара Малікян (Ara Malikian), які ў сваёй творчасьці спасылаецца на розныя музычныя традыцыі, у тым ліку габрэйскую, арабскую, аргентынскую й гішпанскую. Выступяць кантары, то бок рэлігійныя сьпевакі. Зоркай сёлетняга фэстывалю будзе незвычайны гурт зь Японіі, які спалучае сучасную вулічную музыку з балканскімі традыцыямі. На фэстываль у Варшаву прыбудуць таксама тэатральныя калектывы зь Ізраіля, а акторы Габрэйскага тэатру ў Варшаве пакажуць агляд самых вядомых спэктакляў апошніх сэзонаў. Адбудуцца таксама літаратурныя сустрэчы й паказы для дзяцей.
Падчас фэстывалю можна будзе паслухаць каля 30 джазавых канцэртаў. Традыцыйна адбудзецца „Саміт – сустрэча на вышэйшым узроўні”, якая сёлета будзе прысьвечаная скрыпачам. На сцэне выступіць вядомы францускі скрыпач Дамінік Піфарэлі (Dominique Pifarély), Адам Балдых (Adam Bałdych), Матэвуш Смачыньскі (Mateusz Smoczyński), а таксама RGG Trio.
Апрача таго, выступяць Oleś Brothers, Тэа Ёргенсман (Theo Jörgensmann), Jazz Band Młynarski-Masecki, а таксама сьпявачка Дарота Міськевіч (Dorota Miśkiewicz). Фэстываль адкрые канцэрт у Сынагозе Ножыкаў.
Праграма фэстывалю прадугледжвае таксама кінапаказы, майстэрні габрэйскай кухні, сустрэчы з аўтарамі й адукацыйныя экскурсіі па „габрэйскай” Варшаве. Канцэрты, сустрэчы й сэмінары будуць праходзіць у некалькіх месцах польскай сталіцы, у тым ліку ў Тэатры „Kwadrat”, у Габрэйскім тэатры, у Клюбе „Harenda”, а таксама ў Аўстрыйскім форуме культуры.
XV Фэстываль габрэйскай культуры „Warszava Singera” будзе доўжыцца да 2 верасьня. Мэдыя-партнэрам фэстывалю зьяўляецца Першая праграма грамадзкага Польскага радыё.
аз