Logo Polskiego Radia
Print

У Расеі адбываецца праверка баявой гатоўнасьці арміі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2018 17:11
Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія пройдуць у жніўні й верасьні.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Расеі адбываецца праверка баявой гатоўнасьці арміі
Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія пройдуць у жніўні й верасьні.
У Расеі па даручэньні прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна пачалася пазаплянавая праверка баявой гатоўнасьці арміі. Яна будзе працягвацца да 25 жніўня.
Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што праверка закране цэнтральную і ўсходнюю вайсковыя акругі, а таксама дэсантныя войскі й вайсковую авіяцыю.
Праверка баявой гатоўнасьці папярэднічае манэўрам „Усход 2018”, якія пройдуць у Расеі ў жніўні й верасьні. Паводле міністра абароны, гэта будуць самыя буйныя вучэньні з часу правядзеньня манэўраў „Захад 1981”, якія праходзілі яшчэ ў часы Савецкага Саюза.
Вайскоўцы будуць практыкавацца ў Сыбіры й на Далёкім Усходзе Расеі. У манэўрах прыме ўдзел Паўночны флёт і больш за 3 тысячы кітайскіх жаўнераў, а таксама вайскоўцы з Манголіі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт