Logo Polskiego Radia
Print

Прамысловая вытворчасьць у Польшчы расьце хуткімі тэмпамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2018 12:03
Прамысловая вытворчасьць вырасла ў ліпені больш, чым прагназавалі экспэрты.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прамысловая вытворчасьць у Польшчы расьце хуткімі тэмпамі
Прамысловая вытворчасьць вырасла ў ліпені больш, чым прагназавалі экспэрты.
У ліпені прамысловая вытворчасьць у Польшчы вырасла на 10,3% у гадавым вылічэньні, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне краіны. Паводле згаданай крыніцы інфармацыі, будаўніча-мантажная вытворчасьць вырасла ў ліпені на 18,7% у гадавым вылічэньні.
Галоўны эканаміст банку Societe Generale Яраслаў Янэцкі (Jarosław Janecki) падкрэсьлівае, што прамысловая вытворчасьць вырасла ў ліпені больш, чым прагназавалі экспэрты. Ён дадаў, што ў ліпені наогул фіксаваліся добрыя вынікі ў вытворчасьці машын і абсталяваньня, мэталічных вырабаў і транспартнага абсталяваньня.
У сваю чаргу ніжэйшы, чым спадзяваны рост будаўніча-мантажнай вытворчасьці Яраслаў Янэцкі тлумачыць сэзонам адпачынкаў і высокай тэмпэратурай надвор’я.
У чэрвені прамысловая вытворчасьць у Польшчы вырасла ў гадавым вылічэньні на 6,8%. У сваю чаргу рост будаўніча-мантажнай вытворчасьці склаў 24,7% у гадавым вылічэньні.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт