Пуцін хоча размаўляць з Мэркель пра Сырыю
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.08.2018 10:44
У Бэрліне няма спадзяваньняў на пазытыўны вынік сустрэчы.
wikipedia.org/By Kremlin.ru, CC BY 4.0
Кіраўнікі Расеі і Нямеччыны абмяркоўваюць сёньня правядзеньне трохбаковага саміту па сытуацыі ў Турэччыне ды Сырыі.
Гэта адна з тэм сёньняшняй сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Ангелы Мэркель. Экспэрты чакаюць інтэнсіўнага дыялёга па пытаньнях пераадоленьня дыпляматычных крызісаў. Аднак канцлер Нямеччыны сказала журналістам, што не варта чакаць ад працоўнай сустрэчы асаблівых вынікаў.
На шляху ў Нямеччыну Пуцін наведае Аўстрыю, дзе пройдзе вясельле кіраўніка МЗС гэтай краіны.
ПР/юл