Logo Polskiego Radia
Print

Украінскі МЗС патрабуе спыніць справу супраць лідара ўкраінскай меншасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2018 14:03
Сьледчыя правяраюць, ці старшыня Ўкраінскага таварыства ў Польшчы не абразіў польскага народу.
Facebook - Ambasada Ukrainy w Rzeczypospolitej Polskiej/Посольство України у Польщі

Кіеў патрабуе спыніць судовую вытворчасьць польскай пракуратуры па справе выказваньня Гжэгажа Купрыяновіча падчас урачыстасьцяў у Сагрыні.

Сьледчыя правяраюць, ці старшыня Ўкраінскага таварыства ў Польшчы не абразіў польскага народу.

Украінскі бок не задаволены тым, што люблінскі ваявода скіраваў справу на разгляд у пракуратуру.

Гісторык і старшыня Ўкраінскага таварыства ў Польшчы Гжэгаж Купрыяновіч 11 ліпеня прымаў удзел у мерапрыемстве ў гонар украінцаў забітых падчас вайны жаўнерамі польскага падпольля. Мерапрыемствы праходзілі ў Сагрыні Люблінскага ваяводзтва. У прамове Купрыяновіч сказаў, што жыхары Сагрыні загінулі з рук прадстаўнікоў польскага народу – партызан Арміі Краёвай, таму што гаварылі на іншай мове й былі іншага веравызнаньня.

Заяву ў пракуратуру падаў люблінскі ваявода Пршэмыслаў Чарнэк.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт