Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы абвешчана дата мясцовых выбараў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.08.2018 11:12
Галасаваньне пройдзе 21 кастрычніка і 4 лістапада.
BIld: Shutterstock.com

Палякі неўзабаве пойдуць да урнаў да галасаваньня, каб вырашыць, хто будзе кіраваць у органах мясцовага самакіраваньня.

«Няхай надыходзячая выбарчая кампанія будзе сумленнай барацьбой на добрыя прапановы для палякаў!», – напісаў у сваім профілі Twitter прэм'ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі.

У адпаведнасьці з графікам, першы тур выбараў войтаў, бургамістраў ды мэраў гарадоў адбудзецца 21 кастрычніка, а другі – 4 лістапада.

З сёньняшняга дня палітычныя партыі, кааліцыі, асацыяцыі ды грамадзкія арганізацый і асобныя выбарцы могуць пачаць фармаваць выбарчыя камітэты. Іх трэба зарэгістраваць у Дзяржаўнай выбарчай камісіі. Зарэгістраваныя камітэты маюць права вылучаць кандыдатаў на выбары. Фармальна, абвяшчэньне даты выбараў азначае таксама пачатак перадвыбарчай кампаніі.

На мясцовых выбарах у Польшчы жыхары абіраюць сваіх прадстаўнікоў у муніцыпальныя саветы, у раённыя ды ваяводзкія сэймікі, а таксама мэраў гарадоў. Апроч таго жыхары Варшавы галасуюць яшчэ за дэпутатаў у саветы мікрараёнаў горада.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт