З Балтыйскага мора паднялі дзьве бомбы Другой сусьветнай вайны (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.08.2018 12:07
250-300-кіляграмовыя авіябомбы некалькі мэтраў ад берагу на глыбіні 1,5 м некалькі дзён назад знайшоў паліцыянт на службе.
PAP/8 Flotylla Obrony Wybrzeża
З Балтыйскага мора ў Калабжэгу паднялі дзьве бомбы Другой сусьветнай вайны
Дзьве з трох авіябомбаў часоў Другой сусьветнай вайны выцягнулі з Балтыйскага мора ў ваколіцах Калабжэгу, у мясцовасьці Подчэль.
Спэцыялістычная тэхніка паказвае, што акрамя трэцяй бомбы ў вадзе ёсьць яшчэ нешта. «На жаль, пакуль мы ня можам гэтага клясыфікаваць. Найперш трэба падняць трэцюю бомбу. Гэта можа быць кавалак жалезнай трубы ці якар, але на цяперашнім этапе мы падыходзім да гэтага вельмі асьцярожна», – гаворыць прэс-сакратар 8 Флятыліі абароны ўзьбярэжжа ў Сьвінавуйсьці Яцэк Квяткоўскі. Вадалазы гэтай флятыліі падымаюць авіябомбы з мора.
250-300-кіляграмовыя авіябомбы некалькі мэтраў ад берагу на глыбіні 1,5 м некалькі дзён назад знайшоў паліцыянт на службе. На месца прыехалі сапёры, якія ўступна ацанілі, што гэта авіябомбы з часоў Другой сусьветнай вайны вагай 250-300 кг.

ав/ фота: PAP/8 Flotylla Obrony Wybrzeża