Logo Polskiego Radia
Print

Стартавала Эстафэта да 100-годзьдзя незалежнасьці Польшчы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 12.08.2018 15:39
Яе наладзілі Войскі тэрытарыяльнай абароны. Бягуць дзьве каманды - з поўдня і поўначы.
PAP/Andrzej Grygiel

Да 100-годзьдзя Незалежнасьці Польшчы прымеркаваная эстафета, якая стартавала 12 жніўня ў Гданьску. Яе наладзілі Войскі тэрытарыяльнай абароны. У Варшаву эстафэта павінна прыбыць 14 жніўня. Агулам удзельнікі павінны прабегчы трасу даўжынёй у 480 кілямэтраў за 56 гадзін. Бегуны мяняюцца.

У эстафэце бяруць удзел таксама бегуны з поўдня Польшчы, якія павінны прабегчы 620 кілямэтраў за 73 гадзіны. Эстафэта працягваецца несупынна, бегуны бягуць па двое, іх суправаджаюць на роварах.

Урачыстае завяршэньне эстафэты заплянавана на 14 жніўня ў Варшаве. У сталіцы сустрэнуцца абедзьве каманды ўдзельнікаў Эстафэты 100-годзьдзя незалежнасьці Войскаў тэрытарыяльнай абароны. Ва ўрачыстасьці возьме ўдзел міністар абароны Марыюш Блашчак.

У забегу ўдзельнічае амаль 130 жаўнераў і супрацоўнікаў ВТА. Інфармацыйным партнэрам эстафэты зьяўляецца Польскае радыё.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт