Над Польшчай прайшлі навальніцы ды інтэнсіўныя дажджы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
11.08.2018 12:09
Ратаўнікі выяжджалі на дапамогу больш за 140 разоў у 4 ваяводзтвах краіны.
Zdjęcie ilustracyjnepexels/Torsten Dettlaff/CC0 License
У пятніцу Ўрадавы цэнтар бясьпекі абвясьціў на частцы польскай тэрыторыі трывогу ў зьвязку з надворʼем.
Цэнтар разаслаў камунікат з папярэджаньне пра надыход шторму ды навальніцы: «Увага! Сёньня пройдуць гвалтоўныя навальніцы з моцным ветрам ды дажджом. Месцамі магчымы град. Пазьбягайце адкрытай прасторы, будзьце асьцярожныя!».
Такую інфармацыю атрымалі жыхары Падляскага, Варміньска-Мазурскага, Мазавецкага ды Любэльскага ваяводзтваў. У Малапольскім, Сылескім ды Сьвентакшыскім ваяводзтвах абвешчана трывога ад навадненьня ІІ узроўня.
У выніку ўчора ратаўнікам давялося больш за 140 раз выяжджаць на ліквідацыю наступстваў буйства стыхіі. Найчасьцей ім давялося расчышчаць дарогі ад паваленых дрэваў, выпампоўваць ваду з залітых падвалаў і гаражоў, забясьпечваць сарваныя ветрам дахі.
Найбольш пацярпелі два паветы: Торуньскі ды Ліпноўскі. Тут зарэгістравана 47 і 41 выезд ратаўнікоў.
ПР\юл