Ураган "Надзін" спустошыў паўночную Нямеччыну
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
10.08.2018 12:23
Шмат людзей параненыя, павырываныя з карэньмі дрэвы перашкаджаюць руху цягнікоў.
PAP/EPA/JONAS WALZBERG
Ураган “Надзін”, які ўчора вечарам прайшоў над паўночнай Нямеччынай, прычыніўся да велізарных зьнішчэньняў. Шмат людзей параненыя, павырываныя з карэньмі дрэвы перашкаджаюць руху цягнікоў на галоўных нямецкіх трасах, складанасьці ў руху паявіліся на аўтастрадах і дарогах, часова зачынены аэрапорт у Франкфурце-над-Майнам.
Ураган дзьмуў з хуткасьцю 140 км/г. Самыя вялікія страты нанесеныя ў Ніжняй Саксоніі і на ўзьбярэжжы Паўночнага мора. Сёньня раніцай прэс-сакратар нямецкай чыгункі паінфармаваў, што надалей будуць зачыненыя галоўныя чыгуначныя трасы да Гановэру, Брэмэну, Габмурга, Іля і Оснабрука. Збой адбываецца таксама на рэгіянальных трасах. Тысячы пасажыраў правялі ноч на вакзалах у падстаўленых спальных вагонах.
Учора вечарам заўзятары, якія сабраліся на алімпійскім стадыёне ў Бэрліне, для ўласнай бясьпекі засталіся на стадыёне да позьняга вечара.
Паводле сыноптыкаў, надвор’е палепшыцца ў суботу. Прагназуецца, што сьпёка да 30 градусаў будзе ўтрымлівацца ў Нямеччыне да кастрычніка.
Ураган “Надзін”, які ўчора вечарам прайшоў над паўночнай Нямеччынай, прычыніўся да велізарных зьнішчэньняў. Шмат людзей параненыя, павырываныя з карэньмі дрэвы перашкаджаюць руху цягнікоў на галоўных нямецкіх трасах, складанасьці ў руху паявіліся на аўтастрадах і дарогах, часова зачынены аэрапорт у Франкфурце-над-Майнам.
Ураган дзьмуў з хуткасьцю 140 км/г. Самыя вялікія страты нанесеныя ў Ніжняй Саксоніі і на ўзьбярэжжы Паўночнага мора. Сёньня раніцай прэс-сакратар нямецкай чыгункі паінфармаваў, што надалей будуць зачыненыя галоўныя чыгуначныя трасы да Гановэру, Брэмэну, Габмурга, Іля і Оснабрука. Збой адбываецца таксама на рэгіянальных трасах. Тысячы пасажыраў правялі ноч на вакзалах у падстаўленых спальных вагонах.
Учора вечарам заўзятары, якія сабраліся на алімпійскім стадыёне ў Бэрліне, для ўласнай бясьпекі засталіся на стадыёне да позьняга вечара. Паводле сыноптыкаў, надвор’е палепшыцца ў суботу. Прагназуецца, што сьпёка да 30 градусаў будзе ўтрымлівацца ў Нямеччыне да кастрычніка.
ав