Logo Polskiego Radia
Print

На Чэмпіянаце па лёгкай атлетыцы няправільна выканалі польскі гімн

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 18:00
Пасольства Польшчы ў Бэрліне зрабіла заўвагу арганізатарам Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы.
Войцех Навіцкі (P)- залаты мэдаль і Павал Файдэк (L) - срэбны мэдаль па кіданьні молата на цырымоніі ўручэньня мэдалёў на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне 8.08.2018Войцех Навіцкі (P)- залаты мэдаль і Павал Файдэк (L) - срэбны мэдаль па кіданьні молата на цырымоніі ўручэньня мэдалёў на Чэмпіянаце Эўропы па лёгкай атлетыцы ў Бэрліне 8.08.2018PAP/Adam Warżawa

Пасольства Польшчы ў Бэрліне зьвярнула ўвагу арганізатарам Чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў сувязі з няправільным выкананьнем польскага гімну.

«Мы зьвярнуліся пасьля таго, як у пасольства сталі прыходзіць мэйлы з інфармацый аб жудасным выкананьні польскага нацыянальнага гімну падчас уручэньня мэдалёў польскім спартсмэнам па кіданьні молатам Паўлу Файдэку (сярэбраны мэдаль) і Войцеху Навіцкаму (залаты мэдаль), паведаміў Польскаму радыё прэс-сакратар пасольства Дарюш Паўлось.

Са скаргай выступіў таксама Польскі саюз лёгкай атлетыкі. Заўвага дала вынікі, бо арганізатары выбачаліся ў афіцыйным лісьце перад Саюзам лёгкай атлетыкі.

Прадстаўнік польскага пасольства ў Бэрліне выказаў спадзяваньні, што польскі гімн яшчэ ня раз будзе гучаць падчас Эўрапейскага чэмпіянату лёгкай атлетыкі.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт