Logo Polskiego Radia
Print

Кіеў просіць Расею разгледзець пытаньне аб памілаваньні Алега Сянцова

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 17:51
Стан здароўя зьняволенага ўкраінца ў апошні час значна пагоршыўся.
twitter/@Belsat_Eng

Кіеў высунуў таксама просьбу скіраваць украінскага рэжысёра ў бальніцу. Ён амаль 90 дзён вядзе галадоўку ў адной з сібірскіх калёній.

Стан здароўя зьняволенага ўкраінца ў апошні час значна пагоршыўся. У справе Алега Сянцова з расейскім упаўнаважаным па правах чалавека Таццянай Маскальковай зьвязалася прадстаўнік Украіны па правах чалавека Людміла Дэнісава. Яна папрасіла ў расейскай чыноўніцы паскорыць разгляд прашэньня маці Сянцова аб памілаваньні яе сына.

Акрамя гэтага, Дэнісава прасіла перавесьці рэжысёра самалётам з сібірскай калёніі ў Маскву ў спэцыялізаваную бальніцу. «З увагі на стан здароўя, у якім знаходзіцца зьняволены, гэта можа быць адзіны шанец на ўратаваньне яго жыцьця", сьцьвярджае ўкраінскі бок.

Грамадзянін Украіны Алег Сянцоў прысуджаны ў Расеі да 20 гадоў калёніі, нібыта за тэрарызм. 14 траўня ён пачаў галадоўку, патрабуючы вызваленьня ўсіх украінцаў, якія па палітычных матывах утрымліваюцца ў Расеі.

У апошнім лісьце сваім родным рэжысёр пісаў, што фактычна ён ужо амаль не ўстае з ложка і адчувае, што ён набліжаецца да сьмерці.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт