Logo Polskiego Radia
Print

Сакрэтны плян нападу Расеі на Грузію ў 2008 г. быў распрацаваны годам раней

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.08.2018 13:32
Выявіў гэта Сяргей Іваноў, які ў той час быў намесьнікам прэм’ер-міністра і міністрам нацыянальнай абароны Расеі.
Wikipedia/Ssolbergj

«Сакрэтны плян нападу Расеі на Грузію (2008 г.) быў распрацаваны ў Генштабе годам раней», – расказаў газэце «Коммерсант» Сяргей Іваноў, які ў той час быў намесьнікам прэм’ер-міністра і міністрам нацыянальнай абароны Расеі.

Іваноў, які ў цяперашні час займае пасаду спэцыяльнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі па ахове навакольнага асяродзьдзя, экалёгіі і транспарту, адмовіўся раскрыць падрабязнасьці пляну.

Аднак ён выявіў, што ў гэты плян уваходзіў дарожны Рокскі тунэль, які спалучае Паўднёвую Асэтыю ў Грузіі і Паўночную ў Расеі.

«Гэта дарога жыцьця і мы дасканала ведалі, што дастаткова, каб грузінская армія ўзяла пад свой кантроль Рокскі тунэль», – тлумачыў Іваноў.

Былы кіраўнік МНА расказаў, што расейскі бок імкнуўся пазьбегчы ў гэтым канфлікце ўдзелу прызыўных салдат. «Плян прадугледжваў, што ў выпадку неабходнасьці ваеннага ўмяшальніцтва на тэрыторыю Паўднёвай Асэтыі ўвойдуць воінскія часткі, цалкам укамплектаваныя кантрактнымі салдатамі, аднак гэта не атрымалася», – расказаў Іваноў.

Паводле яго слоў, у прыватнай размове былая дзяржасакратар ЗША Кандаліза Райс запэўнівала, што прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ня вырашыцца на збройны канфлікт.

«Мы, зразумела, ня дурні, якія вераць ва ўсё, што нам скажуць», – тлумачыў Іваноў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт