Logo Polskiego Radia
Print

Польшча купляе ў Расеі ўсё больш энэрганосьбітаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.08.2018 08:09
  • Пульс эканомікі.mp3
„Газпром” прадаў Польшчы на 6,6 працэнта больш газу, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году.
pixabay.com/Public Domain CC0

„Газпром” паведаміў, што ад студзеня да ліпеня прадаў Польшчы на 6,6 працэнта больш газу, чым у аналягічным пэрыядзе мінулага году.

Кампанія „Польская нафта-газавая прамысловасьць” (PGNiG) купляе газ ад „Газпрому” на аснове кантракту, які дзейнічае да 2022 году. У дакумэнце пазначаецца, што Польшча можа імпартаваць з Расеі да 10.2 млрд кубамэтраў у год, пры гэтым мусіць купіць мінімум 85% гэтай колькасьці. Паводле апошніх дадзеных, PGNiG купляе больш, чым абавязаны кантрактам.

Пoльшча яшчэ ня выпрацавала поўнай дывэрсіфікацыі паставак газу, таму разам з ростам запатрабаванасьці на газ, расьце яго імпарт з Расеі, адзначаюць аналітыкі.

У сваю чаргу польскі паліўны канцэрн „LOTOS” павялічвае імпарт расейскай нафты.

Дынамічна расьце таксама імпарт расейскага вугалю. Ад студзеня да траўня гэтага году Польшча купіла ў два разы больш гэтай сыравіны, чым у падобны пэрыяд 2017 году. Расейскі вугаль складае 70% усяго імпартнага вугалю, які паступіў у Польшчу.

Расейскі вугаль зьяўляецца самым танным, і таму яго найбольш ахвотна імпартуюць у Польшчу, - кажуць экспэрты.

Гэтыя пастаўкі былі неабходныя для забесьпячэньня працы ЦЭС у Польшчы. У апошні час частка нерэнтабельных польскіх шахтаў была закрытая, астатнія ня здольныя пастаўляць патрэбную колькасьць вугалю.

Rzeczpospolita/яс

Эфірны выпуск перадачы Пульс польскай эканомікі ў далучаным файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт