У Эўропе можа быць пабіты тэмпэратурны рэкорд
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.08.2018 10:38
Цяперашні належыць Атэнам, дзе ў ліпені 1977 году было 48 градусаў па Цэльсію.
фота: А. Вялічка/radyjo.net
Сыноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні ў Эўропе можа быць пабіты рэкорд самай высокай тэмпэратуры. Цяперашні належыць Атэнам, дзе ў ліпені 1977 году было 48 градусаў па Цэльсію.
Пад уплывам гарачага паветра з Афрыкі тэмпэратура расьце, між іншым, у Гішпаніі і Партугаліі. У пятніцу і суботу, паводле сыноптыкаў, тэрмомэтры ў гэтых краінах пакажуць 47 градусаў.
Мэтэаролягі з Пірэнэйскага паўвострава прагназуюць, што ў бліжэйшыя дні тэмпэратура дасягне рэкорднага ўзроўню з Атэн. Не выключаецца, што будзе пабіты эўрапейскі рэкорд 41-гадовай даўніны.

Нагадаем, заўсёды падаецца тэмпэратура ў цяні.
ав