Logo Polskiego Radia
Print

Украінскія кантрабандысты перакідвалі цыгарэты ў Польшчу на самалёце

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2018 18:10
У рамках апэрацыі таксама былі затрыманыя пяць украінскіх кантрабандыстаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

Украінскія кантрабандысты перакідвалі цыгарэты ў Польшчу на самалёце
Украінскія кантрабандысты на самалёце Ан-2, які ў народзе называюць «кукурузьнікам», перакідвалі цыгарэты ў Польшчу.
Украінскія памежнікі знайшлі самалёт на адной з закінутых узьлётна-пасадачных палос у Ровенскай вобласьці на захадзе Ўкраіны. Арышт самалёта быў часткай шырокамаштабнай апэрацыі, праведзенай сумесна з польскім бокам.
У рамках апэрацыі таксама былі затрыманыя пяць украінскіх кантрабандыстаў. У іх знайшлі тапаграфічныя карты з маршрутамі палётаў і радыёстанцыі. Адзін з затрыманых аказаўся пілётам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт