Эўразьвяз пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі за будаўніцтва Керчанскага моста
Эўразьвяз пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі. У чорны сьпіс занесены шэсьць кампаній, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў, які злучае Расею з Крымскім паўвостравам.
Актывы гэтых кампаній на тэрыторыі Эўрапейскага Зьвязу будуць замарожаныя. Акрамя таго, грамадзяне краін ЭЗ і прадпрыемствы на тэрыторыі эўрасупольнасьці ня маюць права перадаваць ім грашовыя сродкі.
Як паведамляе карэспандэнт Польскага радыё, санкцыі ўведзеныя супраць кампаній Аркадзя Ротэнберга, блізкага паплечніка прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Уладальнікам трох з шасьці кампаній, якія трапілі пад санкцыі, зьяўляецца менавіта ён. Сам мільярдэр ужо раней трапіў у чорны сьпіс Эўразьвязу, як і некалькі яго кампаній.
У эўрапейскім санкцыйным сьпісе знаходзяцца 44 кампаніі, чые актывы ў Эўропе былі замарожаныя, і 155 чалавек з забаронай на ўезд у ЭЗ і замарожанымі рахункамі ў эўрапейскіх банках. Гэта сэпаратысты з Крыма, расейскія палітыкі, блізкія паплечнікі Пуціна, а таксама ваенныя.
Пасьля анэксіі Крыма Эўразьвяз увёў таксама эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Гэтыя абмежавальныя меры былі нядаўна прадоўжаныя да канца студзеня.
Эўразьвяз пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі. У чорны сьпіс занесеныя шэсьць кампаній, якія прымалі ўдзел у будаўніцтве моста праз Керчанскі праліў, што злучае Расею з Крымскім паўвостравам.

вс