У мінулыя выходныя ў Польшчы патанула 11 чалавек
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
31.07.2018 10:21
Галоўнай прычынай сьмерцяў на вадзе ў Польшчы зьяўляецца бравада і купаньне ў стане алькагольнага ап'яненьня.
Адпачынак на вадзеwww.poland.gov.pl
У мінулыя выходныя ў Польшчы патанула 11 чалавек
Толькі ў мінулыя выходныя ў Польшчы патанула 11 чалавек. Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўленьня паліцыі, у суботу, 28 ліпеня, патанулі пяць чалавек, яшчэ шэсьць – у нядзелю.
Усяго ў ліпені сьмерцю тапельца загінулі 68 палякаў. Для параўнаньня, у гэтым жа месяцы мінулага году патанулі 75 чалавек. Сёлета, пачынаючы з красавіка, у Польшчы ўжо патанулі 244 чалавекі.
Паводле паліцэйскай статыстыкі, часьцей за ўсё людзі тонуць у месцах, некантраляваных ратавальнікамі.
Галоўнай прычынай сьмерцяў на вадзе ў Польшчы зьяўляецца бравада і купаньне ў стане алькагольнага ап'яненьня. У мінулым годзе ў выніку алькагольнага апʼяненьня ў Польшчы патанулі 97 чалавек.

вс