Logo Polskiego Radia
Print

Прэс-сакратар Лукашэнкі абвергла чуткі аб яго шпіталізацыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.07.2018 07:58
СМІ паведамілі аб шпіталізацыі Аляксандра Лукашэнкі, які нібыта перанёс інсульт.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Прэс-сакратар Лукашэнкі абвергла чуткі аб яго шпіталізацыі
У кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не было інсульту, ён не шпіталізаваны. Прэс-сакратар беларускага лідара Натальля Эйсмант абвергла чуткі, апублікаваныя сёньня на адным з украінскіх сайтаў, назваўшы гэта паведамленьне «трызьненьнем».
Украінскае выданьне «Дзелавая сталіца», спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведаміла аб шпіталізацыі Аляксандра Лукашэнкі, які нібыта перанёс інсульт. Журналісты зьвярнулі ўвагу, што кіраўнік Беларусі адмовіўся ад наведваньня раней заплянаваных мерапрыемстваў: 26 ліпеня ён павінен быў наведаць Гомель, туды прыбыла яго ахова й журналісты, але сам кіраўнік дзяржавы там не зьявіўся.
Аднак у той дзень Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях дзяржслужбы, а праз два дні сустрэўся са старшынём праўленьня кітайскай карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмінам і пагаварыў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашынянам.

У кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі не было інсульту, ён не шпіталізаваны. Прэс-сакратар беларускага лідара Натальля Эйсмант абвергла чуткі, апублікаваныя на адным з украінскіх сайтаў, назваўшы гэтае паведамленьне «трызьненьнем».

Украінскае выданьне «Дзелавая сталіца», спасылаючыся на ўласныя крыніцы, паведаміла аб шпіталізацыі Аляксандра Лукашэнкі, які нібыта перанёс інсульт. Журналісты зьвярнулі ўвагу, што кіраўнік Беларусі адмовіўся ад наведваньня раней заплянаваных мерапрыемстваў: 26 ліпеня ён павінен быў наведаць Гомель, туды прыбыла яго ахова й журналісты, але сам кіраўнік дзяржавы там не зьявіўся.

Аднак у той дзень Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаньнях дзяржслужбы, а праз два дні сустрэўся са старшынём праўленьня кітайскай карпарацыі CITIC Group Чан Чжэньмінам і пагаварыў па тэлефоне з прэм'ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашынянам.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт