Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца разгляд крымінальнай справы Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.07.2018 09:03
Паводле сьледзтва, яны з мэтай асабістага ўзбагачэньня адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках.
Генадзь Фядыніч (справа) і Ігар Комлік Генадзь Фядыніч (справа) і Ігар Комлік фота: праваабарончы цэнтар "Вясна"

У судзе Савецкага раёна Менска 30 ліпеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка. Ім прад’яўленае абвінавачваньне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленьне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе судзьдзя Марына Фёдарава.
Генадзь Фядыніч быў затрыманы 2 жніўня 2017 года. На яго кватэры і па месцы працы адбыліся ператрусы, канфіскаваныя носьбіты інфармацыі, дакумэнты. На офіс арганізацыі накладзены арышт. Пазьней Фядыніч быў адпушчаны пад падпіску аб нявыезьдзе за межы краіны.
Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненьні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Натальлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя кампутэрная тэхніка і фінансавыя дакумэнты.
Паводле афіцыйнай інфармацыі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэньня адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».
Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году па 2 кастрычніка 2017 году. Яго таксама вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыезьдзе.
Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Сьледчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Летуве, у 2011 годзе ад нерэзыдэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч эўра.
Паводле разьліку Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.
Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленьне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт