Прэзыдэнт Польшчы сустрэўся з удзельнікамі Варшаўскага паўстаньня
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.07.2018 17:54
Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вэтэранам, а таксама актывістам, якія захоўваюць і распаўсюджваюць памяць пра паўстаньне.
Урачыстая сустрэча з варшаўскім паўстнанцамі PAP/Radek Pietruszka
Напярэдадні 74 гадавіны Варшаўскага паўстаньня, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся з удзельнікамі Варшаўскага паўстаньня. Анджэй Дуда падчас ўрачыстай цырымоніі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вэтэранам паўстаньня, а таксама актывістам, якія захоўваюць і распаўсюджваюць памяць пра Варшаўскае паўстаньне. Сустрэча адбывалася на тэрыторыі музэя Варшаўскага паўстаньня.
Прэзыдэнт Польшчы сярод іншага заявіў, што паўстанцамі не кіравала прага помсты, а змаганьне за самыя высокія каштоўнасьці. Паводле яго слоў, няма сумневу ў тым, што 74 гады таму варта было змагацца за вызваленьне Варшавы і за свабодную Польшчу.
Нагадаем 1 жніўня ў Польшчы адзначаецца Дзень Варшаўскага паўстаньня. Варшаўскае паўстаньне распачалося 1 жніўня 1944 году, а завяршылася 2 кастрычніка 1944 году. Падчас паўстаньня было забіта больш за 200 тысяч жыхароў гораду.
эж