Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы памерла геніяльная рок-вакалістка (ФОТА + ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.07.2018 12:07
Больш за пяць гадоў Кора Яцкоўска змагалася зь генэтычным ракам яечніка.
Кора ў траўні 2016 годуКора ў траўні 2016 годуPAP/Stach Leszczyński

У Польшчы памерла геніяльная рок-вакалістка
Сёньня раніцай памерла славутая польская рок вакалістка Кора (Вольга Сіповіч-Яцкоўска). У 1976-2008 гадах яна была вакалісткай вядомага польскага гурту Maanam. Коры было 67 гадоў. Артыстка памерла ў сваім загарадным доме на поўдні Польшчы ў акружэньні сям’і.
Больш за пяць гадоў Кора Яцкоўска змагалася зь генэтычным ракам яічніка. На пачатку яна не хацела інфармаваць пра сваю хваробу, пазьней аднак пачалі гучна гаварыць пра яе, прымаючы ўдзел у рухах і арганізацыях, якія працуюць на карысьць шырэйшага доступу да сучасных лекаў й мэтадаў лячэньня анкалягічных захворваньняў.
Кора нарадзілася 8 чэрвеня 1951 году ў Кракаве. Зь юнацкіх гадоў была зьвязаная з кракаўскім мастацкім асяродзьдзем. Працавала псыхатэрапэўткай у Клініцы дзіцячай псыхіятрыі ў Кракаве.
Аднак сапраўдным пакліканьнем Коры была музыка. Дзякуючы ёй многія песьні гурту Maanam сталі гітамі, якія папулярныя й цяпер, празь дзясяткі гадоў пасьля прэм’еры – большасьць песень каманды напісала менавіта яна.
У 2008 годзе пасьля 32 гадоў на сцэне Maanam спыніў сваё існаваньне, а Кора пачала выступаць самастойна, запрашаючы да ўдзелу ў сваіх музычных праектах вядомых польскіх артыстаў.

Сёньня раніцай памерла славутая польская рок вакалістка Кора (Вольга Сіповіч-Яцкоўска). У 1976-2008 гадах яна была вакалісткай вядомага польскага гурту Maanam. Коры было 67 гадоў. Артыстка памерла ў сваім загарадным доме на поўдні Польшчы ў акружэньні сям’і.

Больш за пяць гадоў Кора Яцкоўска змагалася зь генэтычным ракам яечніка. На пачатку яна не хацела інфармаваць пра сваю хваробу, пазьней аднак пачала гучна гаварыць пра яе, прымаючы ўдзел у рухах і арганізацыях, якія працуюць на карысьць шырэйшага доступу да сучасных лекаў й мэтадаў лячэньня анкалягічных захворваньняў.

Кора нарадзілася 8 чэрвеня 1951 году ў Кракаве. Зь юнацкіх гадоў была зьвязаная з кракаўскім мастацкім асяродзьдзем. Працавала псыхатэрапэўткай у Клініцы дзіцячай псыхіятрыі ў Кракаве.

Аднак сапраўдным пакліканьнем Коры была музыка. Дзякуючы ёй многія песьні гурту Maanam сталі гітамі, якія папулярныя й цяпер, празь дзясяткі гадоў пасьля прэм’еры – большасьць песень каманды напісала менавіта яна.

У 2008 годзе пасьля 32 гадоў на сцэне Maanam спыніў сваё існаваньне, а Кора пачала выступаць самастойна, запрашаючы да ўдзелу ў сваіх музычных праектах вядомых польскіх артыстаў.

вс

2013
2013 год, PAP/Lech Muszyński

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт