Польскія рэгіёны спрашчаюць працэдуры для працы іншаземцаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
26.07.2018 17:57
Дзякуючы прынятым мерам тэрмін разгляду заявак на дазвол на працу для замежнікаў скараціўся з 6 месяцаў да 2-3 тыдняў.
Фота: pixabay.com/Public Domain CC0
Паморскае ваяводзтва Польшчы (адміністрацыйны цэнтар горад Гданьск) спрасьціла атрыманьне дазволаў на працу для замежнікаў. Спэцыяльная рабочая група, створаная ваяводам, вырашыла праблемы чэргаў і апрацоўкі дакумэнтаў.
Цяпер працадаўцы, якія плянуюць працаўладкаваць замежніка, будуць атрымліваць адпаведныя дакумэнты хутчэй, чым на пачатку году.
Сытуацыя на рынку працы прымушае польскія фірмы шукаць новых супрацоўнікаў, у тым ліку сярод іншаземцаў, і асабліва ў дэфіцытных галінах эканомікі.
Дзякуючы прынятым надзвычайным мерам тэрмін разгляду заявак на дазвол на працу для замежнікаў скараціўся з 6 месяцаў да 2-3 тыдняў.
вс