На Бангалоры цяпер можна будзе мітынгаваць хоць кожны дзень
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.07.2018 07:58
                    
                    У Беларусі ўводзіцца паведамляльны парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
                
Мітынгоўцы са сьцягамі Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі (БХД)bchd.info
                     
На Бангалоры цяпер можна будзе мітынгаваць хоць кожны дзень
У Беларусі ўводзіцца паведамляльны парадак правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Гэта прадугледжана зьменамі ў Закон аб масавых мерапрыемствах.
Праўда, мітынгаваць можна толькі ў пэўных месцах, сьпіс якіх загадзя вызначаць мясцовыя ўлады. У Менску такім месцам традыцыйна лічыцца парк Дружбы народаў каля плошчы Бангалор.
Арганізатары мерапрыемства павінны паведаміць уладам пра сваю акцыю за дзесяць дзён. А за пяць дзён атрымаюць адказ. Адмовіць можна толькі ў тым выпадку, калі нехта ўжо сабраўся мітынгаваць у тым жа самым месцы ці калі «апавяшчэньне не адпавядае патрабаваньням заканадаўства».
Арганізатарам трэба яшчэ заключыць дамову з мэдыкамі, міліцыяй і прыбіральшчыкамі.

наша ніва/вс
фота мае ілюстрацыйны характар