У Бэрліне адбылася сустрэча канцлера Германіі Ангелы Мэркель і міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Тэмай размоваў стала сытуацыя ў Сырыі й ва Ўкраіне. У размовах з расейскага боку ўдзельнічаў таксама начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл РФ генэрал Валерый Герасімаў, а зь нямецкага боку – міністар замежных спраў Хайка Маас.
Урад Нямеччыны паведаміў, што тэмай размоваў была «сытуацыя на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сырыі», а таксама тое, што падчас перамоў былі «закранутыя пытаньні канфлікту ва Ўкраіне». МЗС Расеі ў сваю чаргу паінфармавала, што Лаўроў і Герасімаў абмеркавалі ў Бэрліне «задачы, зьвязаныя з падрыхтоўкай умоў для вяртаньня бежанцаў з Сырыі й пытаньні працэсу палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту».
Акрамя таго, зьнешнепалітычнае ведамства Расеі паведаміла, што бакі абмеркавалі «працы ў рамках нармандзкага фармату, якія тычацца рэалізацыі менскіх пагадненьняў».
Напярэдадні размоў з Ангелай Мэркель Лаўроў і Герасімаў сустрэліся ў Ізраілі з Біньямінам Нэтаньяху, каб абмеркаваць канфлікт у Сырыі.
У Бэрліне адбылася сустрэча канцлера Германіі Ангелы Мэркель і міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова. Тэмай размоваў стала сытуацыя ў Сырыі й ва Ўкраіне. У размовах з расейскага боку ўдзельнічаў таксама начальнік Генэральнага штабу Ўзброеных сіл РФ генэрал Валерый Герасімаў, а зь нямецкага боку – міністар замежных спраў Хайка Маас.
Урад Нямеччыны паведаміў, што тэмай размоваў была «сытуацыя на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сырыі», а таксама тое, што падчас перамоў былі «закранутыя пытаньні канфлікту ва Ўкраіне». МЗС Расеі ў сваю чаргу паінфармавала, што Лаўроў і Герасімаў абмеркавалі ў Бэрліне «задачы, зьвязаныя з падрыхтоўкай умоў для вяртаньня бежанцаў з Сырыі й пытаньні працэсу палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту». Хайка Маас
Акрамя таго, зьнешнепалітычнае ведамства Расеі паведаміла, што бакі абмеркавалі «працы ў рамках нармандзкага фармату, якія тычацца рэалізацыі менскіх пагадненьняў».
Напярэдадні размоў з Ангелай Мэркель Лаўроў і Герасімаў сустрэліся ў Ізраілі з Біньямінам Нетаньяху, каб абмеркаваць канфлікт у Сырыі.
вс