Logo Polskiego Radia
Print

Fitch: Дзярждоўг Беларусі перавысіў 50% ВУП

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2018 10:31
Паводле міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, дзяржсэктар Беларусі – слабае зьвяно беларускай эканомікі.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Fitch: Дзярждоўг Беларусі перавысіў 50% ВУП
Паводле міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, дзяржсэктар Беларусі – слабае зьвяно беларускай эканомікі.
З улікам гарантый, дадзеных дзяржавай, велічыня дзярждоўгу ў Беларусі перавысіла 50% ВУП, лічыць міжнароднае агенцтва Fitch Ratings.
Міністэрства фінансаў раней паведаміла, што межавае значэньне дзяржпазыкі ў Беларусі ўстаноўленае на ўзроўні 45% ВУП.
Разам з тым, паводле мэтадалёгіі міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch Ratings, якое пацьвердзіла крэдытныя рэйтынгі Беларусі на ўзроўні „B”, фактычны ўзровень дзярждоўгу ўжо ў канцы мінулага году перавысіў межавае для краіны значэньне.
„Паводле ацэнак Fitch, дзяржаўны доўг Беларусі (уключаючы гарантыі, дадзеныя дзяржавай, на суму 9,5% ВУП) дасягнуў 52,5% ВУП на канец 2017 году”, — гаворыцца ў заяве агенцтва, распаўсюджанай з нагоды наданьня сувэрэннага рэйтынгу Беларусі.
Аналітыкі агенцтва зьвяртаюць увагу, што на 90% дзярждоўг Беларусі сфармаваны ў замежнай валюце.
„Fitch уключае ўрадавыя гарантыі ў разьліках агульнай сумы доўгу з-за высокай верагоднасьці таго, што ўраду неабходна будзе выканаць абавязацельствы дзяржаўных прадпрыемстваў”, - адзначаюць аўтары заявы.
Яны таксама падкрэсьліваюць, што валатыльнасьць абменных курсаў стварае фіскальныя рызыкі для дзяржфінансаў Беларусі з-за вялікай прысутнасьці дзяржаўных прадпрыемстваў у эканоміцы й неабходнасьці выконваць абавязацельствы апошніх, якія часта сфармаваныя ў замежнай валюце.
Акрамя гэтага, аналітыкі Fitch Ratings зьвяртаюць увагу, што плацяжы дзяржавы па сувэрэнных абавязацельствах у 2019—2020 гадах будуць заставацца высокімі (на ўзроўні 3,4 млрд даляраў на год).
„Устойлівае зьніжэньне рызык рэфінансаваньня будзе залежаць ад працягу прагрэсу ў дывэрсыфікацыі зьнешніх крыніц фінансаваньня, магчымасьцяў рэфінансаваньня двухбаковага доўгу і тэмпаў эканамічнага разьвіцьця”, — адзначаюць аналітыкі рэйтынгавага агенцтва.
Згодна са зьвесткамі Fitch, беларускі ўрад цяпер працуе над прыцягненьнем новых запазычаньняў, намінаваных у беларускіх рублях і кітайскіх юанях.
Што да патэнцыялу беларускай эканомікі, то, як лічыць рэйтынгавае агенцтва, у сярэднетэрміновай пэрспэктыве тэмпы эканамічнага росту ў Беларусі будуць заставацца нізкімі.
Згодна з прагнозам Fitch, у 2018 годзе на фоне росту расейскай эканомікі, унутранага попыту й нізкай базы мінулага году рост ВУП Беларусі можа скласьці 3,5%, але ў 2019—2020 гадах замарудзіцца да 2,5 і 2% адпаведна. На думку рэйтынгавага агенцтва, дзяржсэктар Беларусі, для якога характэрная нізкая прадукцыйнасьць працы й высокая крэдытная запазычанасьць, „зьяўляецца слабым зьвяном” беларускай эканомікі й будзе стрымліваць яе разьвіцьцё.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт