Паляк падняўся на вяршыню Зямлі й спускаецца адтуль на лыжах
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        22.07.2018 15:46
                    
                    Вышыня Чагары – 8611 мэтраў, – гэта другая па вышыні вяршыня Зямлі.
                
Анджэй Баргель у гарахyoutube.com/screen
                     
Паляк падняўся на вяршыню Зямлі й спускаецца адтуль на лыжах
Паляк Анджэй Баргель падняўся на гару Чагары ў горнай сыстэме Каракорум і цяпер спрабуе зь яе спусьціцца на лыжах. Гэта першы ў гісторыі падобны выпадак. Нагадаем, вышыня Чагары – 8611 мэтраў, – гэта другая па вышыні вяршыня Зямлі.
Надвор’е ў Каракорум неблагое, хоць паляку ў спуску перашкаджаюць хмары.
Чагары лічыцца вельмі небясьпечным месцам для альпіністаў. Яна зьяўляецца адзіным васьмітысячнікам, на які зімой яшчэ нікому не ўдалося падняцца.
30-гадовы Анджэй Баргель – вядомы польскі гімалаіст і скі-альпініст, спартовец. За спартовыя дасягненьні прэзыдэнтам Польшчы ўзнагароджаны ордэнам Залаты Крыж заслугі.

вс