Logo Polskiego Radia
Print

Футбольны мяч, які Пуцін падарыў Трампу, праверыць Сакрэтная служба ЗША

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.07.2018 10:06
Палітыкі й аглядальнікі выказалі здагадку, што ў мячы можа быць праслухоўваючая прылада.
Пуцін дарыць мяч Трампу Пуцін дарыць мяч Трампу youtube.com/screen

Футбольны мяч, які прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падарыў свайму амэрыканскаму калегу Дональду Трампу, праверыць Сакрэтная служба ЗША.
На прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак, якая завершыла саміт у Хэльсінкі, расейскі лідар падарыў Трампу футбольны мяч, якім гулялі на Чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі. Падарунак Пуціна выклікаў пэўную заклапочанасьць, і канчаткова трапіў у Сакрэтную службу, якая яго праверыць. Прэс-служба Белага дому паведаміла, што праверка рэчаў, якія атрымлівае прэзыдэнт ЗША, гэта стандартная працэдура. Некаторыя амэрыканскія палітыкі й аглядальнікі выказалі здагадку, што ў мячы можа быць праслухоўваючая прылада.
Сакрэтная служба ЗША – амэрыканская спэцслужба, якая сярод іншага адказвае за ахову й бясьпеку прэзыдэнта Амэрыкі, членаў яго сям'і й іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.

Футбольны мяч, які прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падарыў свайму амэрыканскаму калегу Дональду Трампу, праверыць Сакрэтная служба ЗША.

На прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак, якой завершыўся саміт у Хэльсінкі, расейскі лідар падарыў Трампу футбольны мяч, якім гулялі на Чэмпіянаце сьвету па футболе ў Расеі. Падарунак Пуціна выклікаў пэўную заклапочанасьць, і канчаткова трапіў у Сакрэтную службу, якая яго праверыць. Прэс-служба Белага дому паведаміла, што праверка рэчаў, якія атрымлівае прэзыдэнт ЗША, гэта стандартная працэдура.

Некаторыя амэрыканскія палітыкі й аглядальнікі выказалі здагадку, што ў мячы можа быць праслухоўваючая прылада.

Сакрэтная служба ЗША – амэрыканская спэцслужба, якая сярод іншага адказвае за ахову й бясьпеку прэзыдэнта Амэрыкі, членаў яго сям'і й іншых высокапастаўленых чыноўнікаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт