У Варшаве адзначылі Дзень паліцыі (ФОТА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.07.2018 15:48
У рамках мерапрыемства прайшлі футбольныя матчы сярод жанчын і мужчын ды паказы паліцэйскай тэхнікі, узбраеньня ды аснаджэньня.
У Варшаве прайшоў сямейны пікнік з нагоды Дня паліцыі. Масавае мерапрыемства пачалося забегам, даход зь якога будзе накіраваны ў Фонд дапамогі ўдовам і сіротам загінулых паліцэйскіх. У рамках мерапрыемства прайшлі футбольныя матчы сярод жанчын і мужчын ды паказы паліцэйскай тэхнікі, узбраеньня ды аснаджэньня.
Сьвята паліцыі адзначаецца 24 ліпеня. У гэты дзень у 1919 годзе Сэйм Польшчы прыняў Закон аб Дзяржаўнай паліцыі. Фармальна паліцыя існавала да паловы жніўня 1944 году. 7 кастрычніка 1944 году Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня стварыў Грамадзянскую міліцыю, якая была ліквідаваная на пачатку красавіка 1990 году, а ў яе месца створаная паліцыя. Актуальна ў польскай паліцыі служыць больш за 100 тыс. паліцэйскіх і грамадзянскіх супрацоўнікаў.
У Варшаве прайшоў сямейны пікнік з нагоды Дня паліцыі. Масавае мерапрыемства пачалося забегам, даход зь якога будзе накіраваны ў Фонд дапамогі ўдовам і сіротам загінулых паліцэйскіх. У рамках мерапрыемства прайшлі футбольныя матчы сярод жанчын і мужчын ды паказы паліцэйскай тэхнікі, узбраеньня ды аснаджэньня.
Сьвята паліцыі адзначаецца 24 ліпеня. У гэты дзень у 1919 годзе Сэйм Польшчы прыняў Закон аб Дзяржаўнай паліцыі. Фармальна паліцыя існавала да паловы жніўня 1944 году. 7 кастрычніка 1944 году Польскі камітэт нацыянальнага вызваленьня стварыў Грамадзянскую міліцыю, якая была ліквідаваная на пачатку красавіка 1990 году, а ў яе месца створаная паліцыя.
Актуальна ў польскай паліцыі служыць больш за 100 тыс. паліцэйскіх і грамадзянскіх супрацоўнікаў.
вс
фота: PAP/Jakub Kamiński