Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі будзе новы пасол РФ – камітэт Дзярждумы адобрыў кандыдатуру

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.07.2018 09:12
У цяперашні час Міхаіл Бабіч працуе паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе.
Міхаіл БабічМіхаіл Бабічyoutube.com/screen

У Беларусі будзе новы расейскі пасол – камітэт Дзярждумы адобрыў кандыдатуру Бабіча
У ніжняй палаце расейскага парлямэнту на пасяджэньні камітэту па справах СНД, эўразійскай інтэграцыі й сувязях з суайчыньнікамі была адобраная кандыдатура Міхаіла Бабіча на пасаду пасла РФ у Беларусі.
У цяперашні час ён працуе паўнамоцным прадстаўніком прэзыдэнта ў Прыволжскай фэдэральнай акрузе, піша ТАСС.
Міхаілу Бабічаў 49 гадоў. Ён закончыў Разанскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча сувязі, юрыдычны факультэт Маскоўскага інстытуту эканомікі, мэнэджмэнту й права, Дзяржаўную акадэмію кіраваньня, факультэт перападрыхтоўкі й павышэньня кваліфікацыі Ваеннай акадэміі Генштаба.
Кандыдат эканамічных навук, член партыі «Адзіная Расея». Быў старшынём урада Чачэнскай Рэспублікі зь лістапада 2002-га па люты 2003 году.
Адзначым, што 4 жніўня 2016 года, Кіеў адмовіўся ўзгадніць яго кандыдатуру на пасаду амбасадара РФ ва Ўкраіне.
Нагадаем, цяперашні кіраўнік расейскай дыпляматычнай місіі ў Менску Аляксандр Сурыкаў узначальвае пасольства з 2006 года.
Раней паведамлялася, што пасьля адстаўкі ён зьедзе на Алтай.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт