Logo Polskiego Radia
Print

Польская дзяржава вярнула сабе Гданскую суднаверф

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.07.2018 11:06
Гданьскае суднабудаўнічае прадпрыемства было прыватызаванае ў 2007 годзе.
Гданская суднаверф. By Stako - moved from the Polish Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=253446Гданская суднаверф. By Stako - moved from the Polish Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons. wikimedia.org/w/index.php?curid=253446By Stako - moved from the Polish Wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=253446

Польшча адкупіла Гданскую суднаверф ад украінскага інвэстара. Адпаведнае пагадненьне ў Варшаве падпісалі прадстаўнікі польскага Агенцтва па прамысловым разьвіцьці.

Польскі бок адкупіў ад украінскага інвэстара Сяргея Таруты больш за 81% акцый Гданскай суднаверфіі й 50% акцый кампаніі GSG Towers. Раней польская дзяржава мела 18,95% акцый Гданьскай суднаверфі й 50% акцый GSG Towers – кампаніі, якая выпускае вежы для ветравых турбін.

Гданьскае суднабудаўнічае прадпрыемства было прыватызаванае ў 2007 годзе. Яго купіла ўкраінская кампанія ISD Polska. З 2008 году галоўным акцыянэрам суднаверфі ў Гданску стала кампанія Gdańsk Shipyard Group, уласьнікам якой зьяўляецца Сяргей Тарута.

З учарашняга дня адзіным уласьнікам Гданьскай суднаверфі й GSG Towers зьяўляюцца кампаніі, падкантрольныя дзяржаўнаму Агенцтву па прамысловым разьвіцьці. Зьдзелка раней атрымала ўсе неабходныя дазволы, у тым ліку Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й абароны правоў спажыўцоў.

Гданская суднаверф мае таксама важнае гістарычнае значэньне, паколькі менавіта на ёй нарадзіўся легендарны прафсаюз "Салідарнасьць".

аз

Польская дзяржава вярнула сабе Гданскую сыднаверф

Гданьскі суднабудаўнічы завод быў прыватызаваны ў 2007 годзе.

Польшча адкупіла Гданскую суднаверф ад украінскага інвэстара. Пагадненьне па гэтай справе ўчора ў Варшаве падпісалі прадстаўнікі польскага Агенцтва па прамысловым разьвіцьці.

Польскі бок адкупіў ад украінскага інвэстара Сяргея Таруты больш за 81% акцый Гданскай суднаверфіі й 50% акцый кампаніі GSG Towers. Раней польская дзяржава мела 18,95% акцый Гданьскай суднаверфі й 50% акцый GSG Towers – кампаніі, якая вытварае вежы для ветравых турбін.

Гданьскі суднабудаўнічы завод быў прыватызаваны ў 2007 годзе. Яго купіла ўкраінская кампанія ISD Polska. З 2008 году галоўным акцыянэрам суднаверфі ў Гданску стала кампанія Gdańsk Shipyard Group, уласьнікам якой зьяўляецца Сяргей Тарута.

З учарашняга дня адзіным уласьнікам Гданьскай суднаверфі й GSG Towers зьяўляюцца кампаніі падкантрольныя дзяржаўнаму Агенцтву па прамысловым разьвіцьці. Зьдзелка раней атрымала ўсе неабходныя дазволы ў тым ліку Ўпраўленьня па пытаньнях канкурэнцыі й абароны правоў спажыўцоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт