Logo Polskiego Radia
Print

У Ізраілі арабскую мову пазбавілі статусу дзяржаўнай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.07.2018 11:08
Закон прадугледжвае, што адзінай дзяржаўнай мовай стане іўрыт.
Pixabay/CC0 License/RonnyK

У Ізраілі арабскую мову пазбавілі статусу дзяржаўнай
Ізраільскі парлямэнт прыняў закон, які вызначае Ізраіль як «дзяржаву габрэйскага народа». 62 дэпутаты Кнэсэту прагаласавалі за, а 55 супраць.
Закон таксама прадугледжвае, што адзінай дзяржаўнай мовай стаў іўрыт, а разьвіцьцё асадніцтва габрэйскіх паселішчаў зьяўляецца адным за нацыянальных інтарэсаў краіны. Арабская мова перастала быць дзяржаўнай і прыдбала, як зацьверджана ў новым законе «асаблівы статус».
Акрамя таго, у прававым акце зазначана, што Ізраіль гэта – «гістарычнай радзімай габрэяў», якія маюць сваё «права на нацыянальнае самавызначэньне».
Новы закон вылікаў моцную хвалю крытыкі, у прыватнасьці апазыцыйныя палітыкі сьцьвярджаюць, што ён можа прывесьці да дыскрымінацыі арабскага насельніцтва краіны. Нагадаем, 17,5% жыхароў Ізраілю, гэта рабы. Таксама супраць гэтага закона выступаў прэзыдэнт краіны Рэўвэн Рыўлін.
эж

Ізраільскі парлямэнт прыняў закон, які вызначае Ізраіль як «дзяржаву габрэйскага народа». 62 дэпутаты Кнэсэту прагаласавалі за, а 55 супраць.

Закон таксама прадугледжвае, што адзінай дзяржаўнай мовай стане іўрыт, а разьвіцьцё асадніцтва габрэйскіх паселішчаў зьяўляецца адным за нацыянальных інтарэсаў краіны. Арабская мова перастала быць дзяржаўнай і прыдбала, як зацьверджана ў новым законе «асаблівы статус».

Акрамя таго, у прававым акце зазначана, што Ізраіль гэта – «гістарычная радзіма габрэяў», якія маюць сваё «права на нацыянальнае самавызначэньне».

Новы закон вылікаў моцную хвалю крытыкі, у прыватнасьці апазыцыйныя палітыкі сьцьвярджаюць, што ён можа прывесьці да дыскрымінацыі арабскага насельніцтва краіны. Нагадаем, 17,5% жыхароў Ізраілю, гэта арабы. Таксама супраць гэтага закона выступаў прэзыдэнт краіны Рэўвэн Рыўлін.

эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт