Жан-Клёд Юнкер: Я быў цьвярозы 
Кіраўнік Эўракамісіі патлумачыў свае неадназначныя паводзіны падчас сустрэчы ў Брусэлі.
Праблемамі са здароўем кіраўнік Эўракамісіі тлумачыць свае неадназначныя паводзіны падчас абеду зь лідарамі краін-членаў NATO й Эўразьвязу. Жан-Клёд Юнкер упершыню пракамэнтаваў падзеі, якія адбыліся на мінулым тыдні падчас саміту ў Брусэлі. 
Нагадваем, на запісах агенцтва AP бачна, як кіраўнік Эўракамісіі хістаецца на нагах і некалькі палітыкаў падтрымліваюць яго, каб не ўпаў.  
У СМІ прагучалі крытычныя камэнтары, што Жан-Клёд Юнкер быў пад узьдзеяньнем алькаголю. У сваю чаргу прадстаўнікі камісіі тлумачылі, што ў чыноўніка быў прыступ радыкуліту й мышачныя сутаргі. 
„Дзіўна, што столькі людзей клапоцяцца аб маім здароўі. У мяне была сутарга ў назе, але я быў на сустрэчы NATO й там былі значна больш сур'ёзныя тэмы, чым стан майго здароўя. Шчыра кажучы, у мяне няма часу на гэтую лухту”, - сказаў кіраўнік Эўракамісіі. На пытаньне, ці піў алькаголь, Жан-Клёд Юнкер адказаў, што не. 
аз