Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ абмяркуе правы чалавека зь беларускімі праваабаронцамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.07.2018 09:27
Учора ў Менску адбыўся пяты раунд двухбаковага Дыялёгу аб правах чалавека.
pixabay.com/Public Domain CC0

Афіцыйныя прадстаўнікі Эўразьвязу й Беларусі 17 ліпеня ў Менску правялі пяты раўнд двухбаковага Дыялёгу аб правах чалавека.
Дыскусія падзялілася на дзьве часткі. У першай палове дня правы чалавека абмяркоўвалі, з аднаго боку, беларускія чыноўнікі на чале з намесьнікам міністра замежных спраў Алегам Краўчанкам, а з другога боку — эўрапейская дэлегацыя, якую ўзначальвае Дырк Шубэль, кіраўнік аддзелу двухбаковых дачыненьняў з краінамі „Ўсходняга партнэрства” Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.
Менавіта тады сярод розных праблем абмяркоўвалі й стварэньне ў Беларусі „Нацыянальнага інстытуту правоў чалавека”. Упершыню гэтую тэму ўзьнялі яшчэ на першым раундзе Дыялёгу тры гады таму. Аднак ні інстытуту, ні нават упаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі няма дагэтуль. І калі ён зьявіцца, сказаць дакладна ніхто не бярэцца.
Алег Краўчанка, які стаў мадэратарам дыскусіі ў рамках другой часткі дыялёгу, вызначыў асноўныя тэмы для абмену думкамі. Гэта — свабода выказваньняў, свабода сходаў, сытуацыя ў мэтавых групах — інвалідаў, непаўналетніх, жанчын.
Каардынатар юрыдычных праграм Беларускага Хэльсынскага камітэту Дзьмітры Чарных, якому таксама далі слова, сканцэнтраваўся на праблемах айчыннага заканадаўства, непасрэдна зьвязаных са свабодай сходаў.
„Я казаў, што заканадаўства неабходна абавязкова ўдасканальваць. І прывёў такі прыклад. Хіба ж гэта правільна, калі ад удзельніка адзіночнага пікету патрабуюць, каб ён аплаціў выдаткі на міліцыю, прыбіральшчыкаў, мэдыкаў і гэтак далей?! Я таксама прапаноўваў заканадаўча адасобіць палітычныя й сацыяльныя мерапрыемствы ад камэрцыйных і спартовых”, — сказаў супрацоўнік БХК.
Дыскутавалі й пра ролю назіральнікаў. Паводле Чарных, у беларускім Міністэрстве ўнутраных спраў чамусьці ня хочуць бачыць розьніцы паміж удзельнікамі мерапрыемства й назіральнікамі. А гэта абсалютна розныя катэгорыі людзей, пераконваў чыноўнікаў праваабаронца.
Пяты раунд афіцыйна сёньня пачаўся й скончыўся ў аўторак. Але 18 ліпеня эўрапейская дэлегацыя па-за рамкамі Дыялёгу зьбіраецца больш грунтоўна паразмаўляць зь беларускімі праваабаронцамі.
svaboda.org/аз

Пяты раунд афіцыйна пачаўся й скончыўся ў аўторак. Але 18 ліпеня эўрапейская дэлегацыя па-за рамкамі Дыялёгу зьбіраецца больш грунтоўна паразмаўляць зь беларускімі праваабаронцамі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт