Logo Polskiego Radia
Print

Польшча просіць у ЭЗ грошы для сялян, пацярпелых ад засухі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2018 19:03
У выніку засушлівага надвор'я пацярпела больш за 66 тыс. сялянскіх гаспадарак.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польшча просіць у ЭЗ грошы для сялян, пацярпелых ад засухі
Польшча зьвярнулася да Эўракамісіі з просьбай аказаць фінансавую дапамогу польскім сялянам у сувязі з засухай. Пра гэта ў Брусэлі размаўлялі міністар сельскай гаспадаркі й разьвіцьця вёскі Польшчы Ян Арданоўскі й камісар сельскай гаспадаркі Эўразьвязу Філ Хоган.
Пакуль што Польшча падлічвае страты, нанесеныя засухай. Паводле дадзеных Мінсельгасу Польшчы, у выніку засушлівага надвор'я пацярпела больш за 66 тыс. сялянскіх гаспадарак, а засуха зьнішчыла больш за 2 млн га сельскагаспадарчых культур. Варшава лічыць, што польскія фэрмэры павінны атрымаць фінансавую падтрымку зь бюджэту Адзінай сельскагаспадарчай палітыкі Эўразьвязу.
Польшча не зьяўляецца адзінай краінай, якая зьвярнулася па дапамогу ў сувязі з засухай.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт