Logo Polskiego Radia
Print

Пётр Парашэнка не выключае нападу Расеі на Марыупаль

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2018 16:52
Прэзыдэнт Украіны: Расейская Фэдэрацыя канцэнтруе і ўзмацняе свае сілы ў Чорным і Азоўскім морах.
Прэзыдэнт Украіны Пятро ПарашэнкаПрэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнкафота: афіцыйны профіль прэзыдэнта Ўкраіны ў сетцы Twitter

Парашэнка не выключае нападу Расеі на Марыупаль
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключае нападу Расеі на партовы горад Марыупаль на беразе Азоўскага мора. Пра гэта ўкраінскі лідар распавёў падчас вайсковых вучэньняў Sea Breeze («Марскі брыз»), якія праходзяць ў рэгіёне Чорнага мора. У іх прымаюць удзел войскі Ўкраіны й краін НАТО, паведамляе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё.
Пётр Парашэнка выступіў з прамовай у Адэсе. Паводле яго слоў, Расейская Фэдэрацыя канцэнтруе і ўзмацняе свае сілы ў Чорным і Азоўскім морах. Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што расейцы таксама праводзяць незаконныя затрыманьні й праверкі суднаў, якія плывуць па Азоўскага мора ва ўкраінскія парты.
На яго думку, дзеяньні расейцаў накіраваныя на блякаваньне ўкраінскіх партоў і эскаляцыю канфлікту. Пётр Парашэнка не выключае, што мэтай Расеі могуць быць напады на ўкраінскія парты, перш за ўсё на Марыупаль, празь які ажыцьцяўляецца экспарт украінскай мэталюргічнай прадукцыі.
У ваенных вучэньнях Sea Breeze у Чорным моры, акрамя Ўкраіны бяруць удзел некалькі краін НАТО, у тым ліку Польшча. У манэўрах задзейнічаныя дзясяткі караблёў, самалётаў і больш за 3 тыс. салдат і матросаў, у тым ліку каля тысячы амэрыканскіх.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка не выключае нападу Расеі на партовы горад Марыупаль на беразе Азоўскага мора. Пра гэта ўкраінскі лідар распавёў падчас вайсковых вучэньняў Sea Breeze («Марскі брыз»), якія праходзяць ў рэгіёне Чорнага мора. У іх прымаюць удзел войскі Ўкраіны й краін НАТО, паведамляе з Кіева карэспандэнт Польскага радыё.

Пётр Парашэнка выступіў з прамовай у Адэсе. Паводле яго слоў, Расейская Фэдэрацыя канцэнтруе і ўзмацняе свае сілы ў Чорным і Азоўскім морах. Прэзыдэнт Украіны адзначыў, што расейцы таксама праводзяць незаконныя затрыманьні й праверкі суднаў, якія плывуць па Азоўскім моры ва ўкраінскія парты.

На яго думку, дзеяньні расейцаў накіраваныя на блякаваньне ўкраінскіх партоў і эскаляцыю канфлікту. Пётр Парашэнка не выключае, што мэтай Расеі могуць быць напады на ўкраінскія парты, перш за ўсё на Марыупаль, празь які ажыцьцяўляецца экспарт украінскай мэталюргічнай прадукцыі.

У ваенных вучэньнях Sea Breeze у Чорным моры, акрамя Ўкраіны бяруць удзел некалькі краін НАТО, у тым ліку Польшча. У манэўрах задзейнічаныя дзясяткі караблёў, самалётаў і больш за 3 тыс. салдат і матросаў, у тым ліку каля тысячы амэрыканскіх.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт