Экспэрты прагназуюць рост інфляцыі ў Польшчы
Экспэрты Нацыянальнага банку Польшчы (НБП) спадзяюцца росту інфляцыі ў бліжэйшыя гады, вынікае з апублікаванай справаздачы НБП, датычнай інфляцыі й росту ВУП.
Паводле эканамістаў, у бліжэйшы час цэны могуць пайсьці ўверх. Сёлета інфляцыя заплянаваная на ўзроўні 1,8%, у наступным годзе – на ўзроўні 2,7%, а ў 2020 годзе – 2,9%. Экспэрты зазначаюць, што павелічэньне інфляцыі будзе вынікам росту польскай эканомікі.
Паводле прагнозаў эканамістаў польскага цэнтрабанку, сёлета эканамічны рост складзе 4,6%, у наступным годзе – 3,8%, а ў 2020-м – 3,5%.
Справаздача экспэртаў Нацбанку Польшчы публікуецца кожныя чатыры месяцы. Яна зьяўляецца галоўным дакумэнтам, які бярэ пад увагу Рада грашовай палітыкі пры НБП пры ўстанаўленьні ўзроўню ставак рэфінансаваньня.

вс