Logo Polskiego Radia
Print

У Хэльсінкі пачалася сустрэча Ўладзіміра Пуціна й Дональда Трампа

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.07.2018 14:11
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп: Сябраваць з Расеяй – гэта добрая штука.
Сустрэча ў ХэльсінкіСустрэча ў ХэльсінкіPAP/EPA/ALEXEY NIKOLSKY/SPUTNIK/KREMLIN/POOL

У сталіцы Фінляндыі пачалася сустрэча прэзыдэнтаў Расеі й ЗША Ўладзіміра Пуціна й Дональда Трампа. Гэта першыя поўнафарматнага перамовы двух лідараў, паведамляе Руская служба Бі-Бі-Сі.
Сустрэча Пуціна і Трампа ў Хэльсінкі была прызначаная на 13:00 гадзіну, аднак картэж прэзыдэнта ЗША заехаў у двор прэзыдэнцкага палацу прыкладна ў дзьве гадзіны дня. Пуцін прыехаў туды на сваім новым лімузыне «Картэж» крыху раней. Амэрыканскі прэзыдэнт прыбыў з гасьцініцы, а расейскі – з аэрапорта.
На пачатку сустрэчы Пуцін сказаў, што падтрымліваў кантакты з Трампам ( «Мы па тэлефоне размаўлялі й сустракаліся некалькі разоў на пляцоўках розных міжнародных мерапрыемстваў», – сказаў ён), а прэзыдэнт ЗША павіншаваў Расею з пасьпяховым правядзеньнем Чэмпіянату сьвету па футболе.
Трамп адзначыў, што магчымасьць наладзіць адносіны паміж дзьвюмя краінамі ёсьць. «Сябраваць з Расеяй – гэта добрая штука», – сказаў ён і паведаміў, што будзе абмяркоўваць з Пуціным пытаньні ядзернай бясьпекі. «Мы дзьве краіны, якія валодаюць больш за 90% ядзернага патэнцыялу», – нагадаў ён. Акрамя таго, паводле яго слоў, плянуецца абмеркаваць пытаньні гандлю.
«У нас будзе магчымасьць наладзіць нашы ўзаемаадносіны. У нас не было магчымасьці гэта зрабіць на працягу двух гадоў», – панаракаў Трамп.

У сталіцы Фінляндыі пачалася сустрэча прэзыдэнтаў Расеі й ЗША Ўладзіміра Пуціна й Дональда Трампа. Гэта першыя поўнафарматныя перамовы двух лідараў, паведамляе Руская служба Бі-Бі-Сі.

Сустрэча Пуціна і Трампа ў Хэльсінкі была прызначаная на 13:00 гадзіну, аднак картэж прэзыдэнта ЗША заехаў у двор прэзыдэнцкага палацу прыкладна ў дзьве гадзіны дня. Пуцін прыехаў туды на сваім новым лімузыне «Картэж» крыху раней. Амэрыканскі прэзыдэнт прыбыў з гасьцініцы, а расейскі – з аэрапорта.

На пачатку сустрэчы Пуцін сказаў, што падтрымліваў кантакты з Трампам («Мы па тэлефоне размаўлялі й сустракаліся некалькі разоў на пляцоўках розных міжнародных мерапрыемстваў», – сказаў ён), а прэзыдэнт ЗША павіншаваў Расею з пасьпяховым правядзеньнем Чэмпіянату сьвету па футболе.

Трамп адзначыў, што магчымасьць наладзіць адносіны паміж дзьвюмя краінамі ёсьць. «Сябраваць з Расеяй – гэта добрая штука», – сказаў ён і паведаміў, што будзе абмяркоўваць з Пуціным пытаньні ядзернай бясьпекі. «Мы дзьве краіны, якія валодаюць больш за 90% ядзернага патэнцыялу», – нагадаў ён. Акрамя таго, паводле яго слоў, плянуецца абмеркаваць пытаньні гандлю.

«У нас будзе магчымасьць наладзіць нашы ўзаемаадносіны. У нас не было магчымасьці гэта зрабіць на працягу двух гадоў», – панаракаў Трамп.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт