Польскія сыноптыкі папярэджваюць: на ўсходзе краіны ліўні й навальніцы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.07.2018 11:03
Месцамі колькасьць ападкаў можа перавысіць месячную норму, а сіла ветру перакрочыць хуткасьць у 75 км/г.
Мапа з прагнозам на 16 ліпеняscreen: Rządowe Centrum Bezpieczeństwa
Інстытут мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі Польшчы папярэджвае, што сёньня ва ўсходняй частцы краіны пройдуць ліўні й раптоўныя навальніцы. Паводле польскіх сыноптыкаў, месцамі колькасьць ападкаў можа перавысіць месячную норму, а сіла ветру перакрочыць хуткасьць у 75 км/г.
Папярэджаньне датычыць Люблінскага, Сьвентакшыскага, Падкарпацкага, Малапольскага, Падляскага, Мазавецкага й Вармінска-Мазурскага ваяводзтваў.
вс