Італія: першае пакараньне за fake news у справе прышчэпак для дзяцей
У Італіі ўпершыню пакараныя прадстаўнікі руху, які выступае супраць прышчэпак дзяцей. Суд у Модэне аштрафаваў на 400 эўра дзяячку руху за распаўсюджваньне фальшывай інфармацыі.
Жанчыну пакаралі за «падняцьце трывогі», чым суд палічыў разьвешваньне ў Модэне ў лютым плякатаў памерам 6 на 3 мэтры з надпісам «Не спэкулюйце на здароўі дзяцей; мы хочам праўду на тэму прышчэпак. 21658 пацярпелых у 2014-2016 гадах, паводле Італьянскага агенцтва па справах лекаў».
Ініцыятыва разьвешваньня плякатаў зьявілася некалькі месяцаў пасьля ўвядзеньня італьянскім урадам 10 абавязковых прышчэпак, як умовы прыняцьця дзіцяці ў ясьлі, садок і пачатковую школу.
Аказалася, што пададзеная на плякатах лічба не была праўдзівай. Гэта была лічба ўсіх падазроных рэакцый пасьля прышчэпак, а ня колькасьці дзяцей, якія насамрэч пацярпелі ад іх.
Суд вырашыў, што ўрон, выкліканы зьмяшчэньнем гэтых несапраўдных лічбаў, зьяўляецца незваротным і таму ініцыятарка акцыі была пакараная.
Суд у Модэне аштрафаваў на 400 эўра дзяячку руху за распаўсюджваньне фальшывай інфармацыі.
Жанчыну пакаралі за «падняцьце трывогі», чым суд палічыў разьвешваньне ў Модэне ў лютым плякатаў памерам 6 на 3 мэтры з надпісам «Не спэкулюйце на здароўі дзяцей; мы хочам праўду на тэму прышчэпак. 21658 пацярпелых у 2014-2016 гадах, паводле Італьянскага агенцтва па справах лекаў».
Ініцыятыва разьвешваньня плякатаў зьявілася празь некалькі месяцаў пасьля ўвядзеньня італьянскім урадам 10 абавязковых прышчэпак як умовы прыняцьця дзіцяці ў ясьлі, садок і школу.
Аказалася, што лічба на плякатах не была праўдзівай. Гэта была лічба ўсіх падазроных рэакцый пасьля прышчэпак, а ня колькасьці дзяцей, якія насамрэч пацярпелі ад іх.
Суд вырашыў, што ўрон, выкліканы зьмяшчэньнем гэтых несапраўдных лічбаў, зьяўляецца незваротным, і таму ініцыятарка акцыі была пакараная.
ав