Д. Туск: Прэзыдэнт Трамп праяўляе непрыхільнасьць да ЭЗ і НАТО
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.07.2018 10:14
Старшыня Эўрапейскай рады зьвярнуў таксама ўвагу, што назіраецца «новая сытуацыя ў сьвеце.
PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH / POOL
Д. Туск: Прэзыдэнт Трамп праяўляе непрыхільнасьць да ЭЗ і НАТО
«Прэзыдэнт Дональд Трамп праяўляе непрыхільнасьць да ЭЗ і НАТО, у сваю чаргу яго прыязныя стасункі да такіх людзей як Кім Чэн Ын, прэзыдэнт Пуцін ці прэзыдэнт Эрдаган зьяўляецца значнай і выразнай», – гаварыў у эфіры прыватнага тэлеканалу TVN 24 старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Старшыня Эўрапейскай рады зьвярнуў таксама ўвагу, што назіраецца «новая сытуацыя ў сьвеце, калі галоўным чынам прэзыдэнт Трамп прапануе рэканструкцыю сусьветнага ладу, дзе Амэрыка ня мае сталых сяброў толькі саюзы і інтарэсы, якія стала мяняюцца, і дзе амэрыканскі прэзыдэнт выразна гаворыць: «Я еду на цяжкую сустрэчу з маімі калегамі ў НАТО, але перада мной лягчэйшая і больш прыемная сустрэча з прэзыдэнтам Пуціным».
Дональд Туск падкрэсьліў, што Польшча не знаходзіцца ў цэнтры ўвагі прэзыдэнта Трампа, ён аддае перавагу сяброўскім стасункам з Расеяй і хутчэй пагаршэньне адносін з ЭЗ, а асабліва з некаторымі краінамі ЭЗ.

ав