Расея абмежавала пастаўку малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.07.2018 09:46
Паводле Рассельгаснагляду, у прадукцыі выявілі перавышэньне масавай долі нітратаў.
pixabay.com/Public Domain CC0
«Рассельгаснагляд» абмежаваў пастаўку малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў
Пад забарону патрапіла прадукцыя «Данон Пружаны», Менскага малочнага завода і Нясьвіскага завода дзіцячага харчаваньня. У ёй нібыта выявілі перавышэньне масавай долі нітратаў.
Абмежаваньні ўступяць у сілу 16 ліпеня, перадае РБК.
Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт адзначыў таксама, што яго ведамства выявіла несупадзеньне заяўленых беларускімі прадпрыемствамі аб'ёмаў вытворчасьці з абʼёмамі малочнай прадукцыі, рэальна пастаўленымі ў Расею, што можа гаварыць аб пастаўках прадукцыі па падробленых дакумэнтах.
Па дадзеных нагляднага органа, шэраг беларускіх прадпрыемстваў наогул не пастаўляюць малако ў Расею, аднак інспэктары Рассельгаснагляду фіксуюць факты такіх паставак.
…..a
Пад забарону патрапіла прадукцыя «Данон Пружаны», Менскага малочнага завода і Нясьвіскага завода дзіцячага харчаваньня. У ёй нібыта выявілі перавышэньне масавай долі нітратаў. Абмежаваньні ўступяць у сілу 16 ліпеня, перадае РБК.

naviny.by/ав