У берагоў Сыцыліі затрыманая яхта зь нелегальнымі мігрантамі
Карабель Ваенна-марскіх сіл Італіі затрымаў раскошную яхту, пад палуба якой, хаваліся мігранты. Быў арыштаваны экіпаж караблю, які складаўся з двух асобаў: грамадзяніна Эстоніі і грамадзяніна Грузіі.
Італьянская берагавая ахова рэдка кантралюе раскошныя яхты й катэры. Аднак 14-метровая парусная яхта, выклікала падазрэньне патруля. Падазроным падалося тое, што ўначы яхта без уключаных агнёў накіроўвалася да ўзьбярэжжа Сыцыліі ўдалечыні ад партоў і берагавой лініі.
Падчас праверкі высьветлілася, што яхта, якая плыла пад турэцкім сьцягам перавозіла 69 мігрантаў з Пакістану.
Усе мігранты былі дастаўленыя ў лягер мігрантаў каля порту Аўгуста, што на Сыцыліі. Італьянскія сьледчыя высьветлілі, што кожны з мігрантаў за дастаўку на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу заплацілі каля 5000 тысяч эўра.
У адпаведнасьці з італьянскім заканадаўствам, раскошная яхта коштам у некалькі соцень тысяч эўра будзе зьнішчаная як прылада злачынства.
эж
Карабель Ваенна-марскіх сіл Італіі затрымаў раскошную яхту, пад палубай якой, хаваліся мігранты. Быў арыштаваны экіпаж караблю, які складаўся зь дзьвюх асобаў: грамадзяніна Эстоніі й грамадзяніна Грузіі.
Італьянская берагавая ахова рэдка кантралюе раскошныя яхты й катэры. Аднак 14-метровая парусная яхта, выклікала падазрэньне патруля. Падазроным падалося тое, што ўначы яхта без уключаных агнёў накіроўвалася да ўзьбярэжжа Сыцыліі ўдалечыні ад партоў і берагавой лініі.
Падчас праверкі высьветлілася, што яхта, якая плыла пад турэцкім сьцягам, перавозіла 67 мігрантаў з Пакістану.
Усе мігранты былі дастаўленыя ў лягер каля порту Аўгуста, што на Сыцыліі. Італьянскія сьледчыя высьветлілі, што кожны з мігрантаў за дастаўку на тэрыторыю Эўрапейскага Зьвязу заплаціў каля 5 тысяч эўра.
У адпаведнасьці з італьянскім заканадаўствам, раскошная яхта коштам у некалькі соцень тысяч эўра будзе зьнішчаная як прылада злачынства.
эж